viasna on patreon

Берасцейцы збіраюць подпісы за будаўніцтва садкоў і школ

2013 2013-09-02T11:48:25+0300 2013-09-02T11:48:25+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dzeci_pravy.jpg
Фота Андрэя Лянкевіча

Фота Андрэя Лянкевіча

На сайце change.org з’явілася петыцыя, у якой ідзе пра будаўніцтва новых мікрараёнаў без належнай інфраструктуры, у сувязі з чым не хапае школ і дзіцячых садкоў.

Заклікае падпісаць петыцыю ў Міністэрства адукацыі і мясцовы аблвыканкам яе аўтар, лідар Берасцейскай абласной арганізацыі сацыял-дэмакратаў “Грамада” Ганна Канюс:

- Мы заклікаем берасцейцаў падпісваць і актыўна ўдзельнічаць у зборы подпісаў за тое, каб дзеці маглі вучыцца ў тых мікрараёнах, у якіх яны жывуць. 

Таксама сацыял-дэмакраты выпусцілі бюлетэнь, які прысвечаны новаму навучальнаму году і беларускай школьнай адукацыі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства