viasna on patreon

Пікет за свабоду сумленьня

2007 2007-04-06T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

5 красавіка ў Менгарвыканкам пададзеная заяўка на правядзеньне 20 красавіка ў Менску пікету, які мусіць зьвярнуць увагу грамадзкасьці на праблемы рэалізацыі ў Беларусі права чалавека на свабоду сумленьня.

Як паведаміў Радыё Рацыі заяўнік пікету, сустаршыня аргкамітэту па стварэньні Беларускай хрысьціянскай партыі Аляксей Шэін, мэтаю акцыі, якую плянуецца правесьці на плошчы Свабоды з 17.00 па 19.30, стане прыцягненьне ўвагі грамадзкасьці да сытуацыі ў Беларусі з правамі на свабоду сумленьня і веравызнаньня.

Паводле Шэіна, рэалізацыя закону аб свабодзе сумленьня прывёў Беларусь да таго, што ўлада, на самай справе, адмаўляе чалавеку ў рэалізацыі гэтага права і навязвае яму "адзіную дзяржаўную ідэалёгію".

— Гэтая праблема тычыцца кожнага чалавека, — мяркуе Шэін, — бо права на свабоду сумленьня ёсьць неад'емнае права, дадзенае чалавеку пры народзінах. Не ўлада дае гэтае права, не ёй яго і забіраць. Цяпер жа ў Беларусі дзяржава ўзурпіравала частку правоў, якія ёй не належалі.

Шэін падкрэсьліў, што закон аб свабодзе сумленьня давёў сытуацыю зь вернікамі да абсурду: "зьбірацца ўтрох, каб чытаць Біблію, нельга, а піць гарэлку на траіх — можна".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства