Уладзімер Вялічкін абвінавачаны ў дробным хуліганстве
https://spring96.org/be/news/6516
2007
2007-04-06T10:00:00+0300
2007-04-06T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Берасьцейскага праваабаронцу Уладзімера Вялічкіна пакаралі штрафам на 310 тысяч рублёў. У судзе Маскоўскага раёну Берасьця 5 красавіка разглядалася адміністрацыйная справа ў адносінах да праваабаронцы Ўладзімера Вялічкіна, паведамляе Радыё Свабода.
Вялічкіна затрымалі у Берасьці напярэдадні Дня Волі: міліцыянты палічылі, што ён паводзіў сябе падазрона і зьвяртаў на сябе ўвагу мінакоў. Цягам двух сутак у чаканьні суду Ўладзімер Вялічкін знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрыманьня.
Аднак суд над праваабаронцам некалькі разоў пераносілі і ўрэшце рэшт Уладзімер Вялічкін быў прызнаны вінаватым у дробным хуліганстве, за што атрымаў пакараньне штрафам у памеры 10 базавых велічыняў (310 тысяч беларускіх рублёў).