Гарадзенскія актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі падалі заяўкі на правядзеньне некалькіх пікетаў
https://spring96.org/be/news/6512
2007
2007-04-05T10:00:00+0300
2007-04-05T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі падалі заяўкі на правядзенне ў Гародні ў перыяд з 15 красавіка да 1 траўня чатырох пікетаў.
Яны маюць на мэце інфармаванне мясцовых жыхароў пра праграму развіцця Гродзенскай вобласці, якую распрацоўвалі сябры АГП.
Фармат заяўленых пікетаў прадугледжвае ўстаноўку намёта з партыйнай сімволікай і інфармацыйных стэндаў. Пікеты запланаваныя на трох рынках горада і на цэнтральнай вуліцы Гародні.