viasna on patreon

У Менску пачалася сэрыя акцый “Без АЭС”

2007 2007-04-05T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дзевяць моладзевых актывістаў грамадзкай ініцыятывы “Новы шлях” распачалі сёньня у Менску сэрыю акцый пад агульнай назвай “Без АЭС”.

Яны сабраліся каля галоўнага ўваходу Акадэміі навук. Маладыя людзі завязалі сабе раты павязкамі з сымболікай радыяцыйнай небясьпекі і пасьля прайшлі па ходніках па праспэкце Незалежнасьці.

Каардынатары “Новага шляху” патлумачылі, што такім чынам яны пратэстуюць супраць магчымага будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі і патрабуюць шырокага грамадзкага абмеркаваньня гэтага праекту, паведаміла Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства