viasna on patreon

Ушанаванне памяці Міхала Валовіча прайшло пад наглядам міліцыі

2013 2013-08-03T14:47:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/slon-valovich-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У вёсцы Парэчча Слонімскага раёна адбылося традыцыйнае штогадовае ўшанаванне памяці аднаго з кіраўнікоў паўстання 1830-1831 гадоў супраць Расійскай імперыі Міхала Валовіча і яго паплечнікаў.

Падчас ушанавання на мемарыяльнай старой пліце, якая была пастаўлена ў 2003 годзе, адкрылі новую мармуровую пліту Міхалу Валовічу і яго сябрам-паўстанцам.

Увесь час за ўдзельнікамі мерапрыемства сачыў белы “Фольксваген” з нумарамі 4421АТ-4. З яго людзі ў цывільным здымалі на камеру ўсё мерапрыемства і яго ўдзельнікаў. Людзі не выходзілі з машыны, але адсочвалі ўсіх ад пачатку да канца. Тым не менш, мерапрыемства адбылося без эксцэсаў. Летась за ўдзельнікамі ўшанавання сачыла машына “Жыгулі” з нумарамі 5536 ІА-4.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства