Сталічны клуб «Сімпл», што знаходзіцца па вуліцы К. Лібкнэхта, пазбаўлены ліцэнзіі
https://spring96.org/be/news/6463
2007
2007-03-30T10:00:00+0300
2007-03-30T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Увагу міліцыі ён прыцягнуў пасьля таго, як пры канцы лютага тут прайшлі спэктаклі «Вольнага тэатра». Падчас спэктакля «Джынс» у клюб уварвалася міліцыя і затрымала ўсіх прысутных (каля 70 чалавек). Іх адвезьлі ў пастарунак, а потым адпусьцілі без складаньня пратаколаў. Пра гэта паведаміў артдырэктар клюба Яраслаў Грышчэня.
Афіцыйная прычына закрыцьця — парушэнне заканадаўства. Раней таксама былі зачыненыя два клюбы, у якіх выступаў «Вольны тэатр»: NC і «Рэактар».
У наступныя выходныя Яраслаў Грышчэня абяцае правесьці на прыступках клюба панкканцэрт пад лёзунгам «Вярніце нам «Сімпл»!, Пакуль пытаньне ня будзе вырашана пазытыўна, ўдзельнікі зьбіраюцца заставацца на ганку. Паведаміла "Наша Ніва".