Пракуратура прад’яўляе абвінавачваньні па факту дзейнасьці незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”
https://spring96.org/be/news/6437
2007
2007-03-28T10:00:00+0300
2007-03-28T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
29 сакавіка на допыты ў пракуратуру Мінска выклікаюцца ўсе падазраваныя па крымінальнай справе, узбуджанай па факту дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт”. Як паведамлялася раней, сёньня было прад’яўлена абвінавачванне Дзмітрыю Федаруку, заўтра на допыты ў пракуратуру трэба з’явіцца непаўналетняй Насце Палажанцы, Алегу Корбану, Аляксею Янушэўскаму, Барысу Гарэцкаму. Актывіст “Маладога Фронта” Артур Фінькевіч не выключае, што заўтра ўсім могуць быць прад’яўленыя аналагічныя абвінавачванні, паведамляе “Пагоня”.