viasna on patreon

Заява Міністэрства замежных спраў Чэхіі з нагоды акцыі 25 сакавіка

2007 2007-03-28T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

25 сакавіка 2007 года Менск адсьвяткаваў Дзень Волі - дзень стварэньня Беларускае Народнае Рэспублікі ў 1918 годзе. Афіцыйная ўлада А.Лукашэнкі адсьвяткавала гэты дзень па-свойму: каля 70 чалавек - прадстаўнікоў грамадзкіх аб`яднаньняў - былі затрыманы. Некаторыя зь іх былі зьбіты АМАПаўцамі ды міліцыянтамі.

Сцэнар, паводле якога разгортваліся падзеі, яшчэ адзін раз падзьцьвердзіў сутнасьць і характар антыдэмакратычнага рэжыму Лукашэнкі, які стала адмаўляецца ад сур`ёзнай дыскусыі з прадстаўнікамі палітычнай апазыцыі й грамдзкіх ініцыятываў. Усе праяўленьні сучаснага рэжыму ды яго так званыя спробы аб аднаўленьні супрацоўніцтва з Эўразьвязам у сьвеце таго, што адбылося, бачыцца фальшывымі.

Міністэрства замежных спраў Чэскай Рэспублікі звяртаецца заклікам неадкладна вызваліць усіх палітычных зьняволеных і тых, хто быў затрыманы з нагоды сьвяткаваньня Дня Волі і патрабуем прытрымлівацца дэмакратычных нормаў і правоў чалавека ў Беларусі, паведамляе Хартыя'97.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства