Сёньня выйдзе на волю актывіст Яўген Шыцько
https://spring96.org/be/news/6414
2007
2007-03-27T10:00:00+0300
2007-03-27T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сёньня, як паведамляе прэс-служба АГП, у 20.00, з прыёмніка-размеркавальніка на Акрэсціна на волю выйдзе моладзевы актывіст Яўген Шыцько. Яўгена затрымалі 22 сакавіка ў раёне БНТУ. Улады абвінавацілі моладзевага актывіста ў распаўсюджванні інфармацыйных матэрыялаў з заклікам 25 сакавіка прыйсці на плошчу. Аб гэтым прэс-службе АГП паведаміў Аляксандр Урыўскі, які выйшаў на волю 26 сакавіка, у 17.00. Аляксандр Урыўскі таксама быў затрыманы 22 сакавіка ўвечары. Ноч да суду ён правёў у адной камеры з Яўгенам.