viasna on patreon

Па справе аб збіцці затрыманага ў Крычаўскім РАУС праходзяць тры супрацоўнікі міліцыі

2013 2013-06-21T11:59:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/katavanni-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота з сайта www.allnews4.me

Фота з сайта www.allnews4.me

Па крымінальнай справе аб збіцці затрыманага у якасці падазраваных праходзяць тры супрацоўнікі Крычаўскага РАУС, паведамілі нашаму карэспандэнту журналісты крычаўскай незалежнай газеты “Вольны горад”.

Адзін з падазраваных, оперупаўнаважаны Крычаўскага РАУС С, зараз знаходзіцца пад арыштам у Магілёве, яму прад’яўлена абвінавачванне па арт. 426 ч. 3 Крымінальнага кодэкса РБ (перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў).

 Па словах журналістаў газеты “Вольны горад”, збітага грамадзяніна затрымалі ў снежні 2012 года, ён праходзіў у якасці падазраванага ў крадзяжы у Крычаўскім УКПП “Камунальнік”. Супрацоўнікі міліцыі прымянілі меры фізічнага ўздзеяння к падазраванаму,у выніку гэтага ён атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні. Пасля вызвалення грамадзянін звярнуўся з заявай у Крычаўскі міжрайаддзел КДБ.

 Згодна інфармацыі журналістаў “Вольнага горада”, у бліжэйшы час будзе адхілены ад пасады начальнік Крычаўскага РАУС Вадзім Кавалёў. На яго месца плануюць прызначыць падпалкоўніка міліцыі Сяргея Далжанкова, які зараз працуе першым намеснікам начальніка Чэрыкаўскага РАУС.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства