viasna on patreon

Гайдукову могуць перакваліфікаваць абвінавачванне

2013 2013-06-19T13:16:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gajdukou-2.jpg
Андрэй Гайдукоў

Андрэй Гайдукоў

Старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі Валер Вакульчык пракаментаваў у парламенце справу Андрэя Гайдукова.

«Суд праходзіць аб’ектыўна, вынікі яго вы даведаецеся», — сказаў Валер Вакульчык.

Калі журналісты паспрабавалі ўдакладніць, ці сапраўды Андрэй Гайдукоў абвінавачваецца па 356 артыкуле Крымінальнага кодэкса «Аб здрадзе дзяржаве», Валер Вакульчык адказаў: «Не факт, што ён пойдзе па гэтым артыкуле».

Вакульчык запэўніў прадстаўнікоў СМІ ў тым, што пасля вынясення рашэння суда яны атрымаюць усю неабходную інфармацыю аб працэсе, за выключэннем «закрытых пытанняў».

«Тэрміны вынясення рашэння будзе вырашаць суд. У мяне няма сумневаў, што ўсё будзе аб’ектыўна», — заявіў ён.

Старшыню КДБ запыталі таксама пра лёс яшчэ аднаго шпіёна, пра якога ў свой час казаў кіраўнік Камітэта дзяржбяспекі.

На гэта пытанне Вакульчык адказаў так: «Я магу пацвердзіць факт затрымання гэтага чалавека, але паколькі гэта справа дзяржаўнай важнасці, далей я не магу нічога пра яе казаць».

Але пры гэтым Вакульчык напрыканцы зрабіў важную рэмарку: «Неабавязкова, што затрыманы шпіён — грамадзянін Рэспублікі Беларусь».

23-гадовы Андрэй Гайдукоў, які працаваў аператарам на Наваполацкім НПЗ «Нафтан», быў затрыманы 8 лістапада 2012 года; паводле версіі следства — «у момант закладкі тайніка са звесткамі, якія цікавяць замежныя спецслужбы». Пасля затрымання яго перавялі ў следчы ізалятар КДБ у Мінск. Потым маладога чалавека неаднаразова перавозілі з Мінска ў Віцебск і назад.

Па арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве ў форме правядзення агентурнай дзейнасці) Гайдукову пагражае ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Андрэй Гайдукоў з’яўляецца лідарам незарэгістраванага грамадскага аб`яднання «Саюз маладых інтэлектуалаў» і актывістам аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства