Cемінар для студэнтаў-юрыстаў і ўсіх зацікаўленых абаронай правоў студэнтаў
Якія правы ёсць у студэнтаў і якія парушаюцца часцей за ўсё? Як абараняць іх паспяхова? На семінары мы пазнаёмімся з лепшымі практыкамі і эфектыўнымі механізмамі абароны правоў студэнта, а таксама кейсамі з юрыдычнай кансультацыі «Студэнцкай Рады». Прыходзьце на семінар 15 чэрвеня! Дэдлайн 13 чэрвеня.
Заяўкі запаўняйце тут. Спяшайцеся - колькасць месцаў абмежавана! Семінар пройдзе ў Мінску.
Пра што семінар?
Мы пазнаёмімся з тэорыяй і філасофіяй правоў чалавека, правамі студэнтаў у кантэксце правоў чалавека і згодна беларускаму заканадаўству. Зробім разбор кейсаў (у тым ліку з практыкі юрыдычнай клінікі «Студэнцкай Рады») парушэнняў правоў студэнтаў. А на закуску – прэзентацыя студэнцкіх, праваабарончых арганізацый і юрыдычнай кансультацыі «Студэнцкай Рады».
Вядучыя семінара - маладыя беларускія праваабаронцы і актывісты студэнцкіх арганізацый.
Каго мы чакаем?
Да ўдзелу ў семінары запрашаюцца студэнты-юрысты і ўсе зацікаўленыя ў абароне правоў студэнтаў.
Дзе і калі адбудзецца?
Семінар пройдзе ў Мінску 15 чэрвеня 2013 арыентыровачна з 11.00 да 17.00. Дакладнае месца правядзення будзе паведамлена адабраным удзельнікам.
Анлайн-заяўку запаўняйце тут. Дэдлайн падачы заявак 13 чэрвеня.
Увага! Запаўняючы анкету, вы пагаджаецеся з правілам поўнага ўдзелу ў семінары.
Таксама звярніце ўвагу, што мы не маем магчымасці кампенсаваць праезд для іншагародніх удзельнікаў.
Дадатковыя магчымасці для ўдзельнікаў
Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне правам чалавека і правам студэнтаў, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый, а таксама стажыроўка ў юрыдычнай кансультацыі «Студэнцкай Рады».
Даведка
Семінары «Правы студэнтаў простай мовай» ладзяцца прафсаюзнай групай «Студэнцкая Рада» і камандай адукацыйнай праграмы «Правы чалавека «на пальцах».
«Студэнцкая Рада» - прафсаюзная група, была створана ў 2008 годзе як ініцыятыва групы студэнтаў розных навучальных устаноў г. Мінска.