viasna on patreon

Са старонак “Ударнага фронта” знікае беларуская мова

2013 2013-06-03T10:12:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/udarny-front-nazva.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Апошнім часам са старонак шклоўскай раённай газеты “Ударны фронт” практычна знікла беларуская мова. Рэзкія змены ў рэдакцыйнай палітыцы адбыліся пасля змены галоўнага рэдактара выдання. Былы рэдактар газеты Аляксандр Белясаў 26 красавіка сышоў на заслужаны адпачынак, а на яго месца быў прызначаны малады журналіст са Шклова Павел Савельеў.

“І пры Бялясаве ва “Ударным фронце” было не вельмі шмат беларускай мовы, аднак усё ж артыкулы на ёй усё ж рэгулярна з’яўляліся ў газеце, - кажа адзін з шклоўскіх грамадскіх актывістаў. – Пасля прызначэння на пасаду рэдактара Паўла Савельева беларуская мова практычна знікла са старонак выдання, фактычна на ёй зараз друкуецца толька назва газеты і анонс пра падпіску на “Ударны фронт”. Раней мы без усялякіх праблем друкавалі ў газеце навіны з мясцовага касцёла, проста аддавалі матэрыялы ў газету рэдактару, і ён ставіў іх у нумар. Зараз патрэбна ўзгадняць матэрыял для друку з ідэалагічным аддзелам, атрымліваць там адпаведную “візу” і толькі пасля гэтага несці матэрыял у газету”.

Павел Савельеў з’яўляецца ўраджэнцам Шклоўшчыны, да прызначэння на пасаду рэдактара ён працаваў журналістам у газеце “Ударны Фронт”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства