viasna on patreon

Магілёўскія аб’яднаныя дэмакраты далі прэсавую канфэрэнцыю з нагоды апошніх падзеяў у горадзе вакол 25 Сакавіка

2007 2007-03-23T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябры рады аб’яднанай дэмакратычнай кааліцыі “Наш Магілёў” праінфармавалі прысутных журналістаў (гэта былі карэспандэнты мясцовых і нацыянальных недзяржаўных СМІ) аб трывожнай у прававым сэньсе сытуацыі, якая склалася ў абласным цэнтры напярэдадні 25 Сакавіка. Пра гэта паведаміла прэс-служба Асамблеі НДА.

Ня менш як 10 грамадзянаў у гэтыя дні былі беспадстаўна затрыманыя, дапытаныя ў сілавых ведамствах, выкліканыя афіцыйнымі павесткамі ў міліцыю альбо КДБ. Некаторыя актывісты былі асуджаныя на адбыцьцё арышту.

Праз выклікі ў міліцыю альбо КДБ прайшлі, у прыватнасьці, амаль усе заяўнікі шэсьця і мітынгу, прысьвечанага Дню Волі. Гарвыканкам, як гэта прагучала на прэс-канфэрэнцыі, цалкам неабгрунтавана адмовіў грамадзянам у іхным праве на свабоду сходаў. Але ўладзе, як выглядае, гэтага падалося недастаткова, і міліцыя ды КДБ павялі сваю працу ў напрамку “недапушчэньня несанкцыяваных мерапрыемстваў”.

Сакавіцкія дзеяньні мясцовых сілавых ведамстваў па запалохваньні актывістаў і шараговых грамадзянаў арганізатары прэс-канфэрэнцыі абвесьцілі недапушчальнымі. Яны засьведчылі, што структуры грамадзянскай супольнасьці зьяўляюцца цалкам законапаслухмянымі, але ў дачыненьні да іх улада злосна парушае нормы Канстытуцыі і заканадаўства.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства