viasna on patreon

ЗША выказваюць занепакоенасьць дзеяньнямі беларускіх ўладаў

2007 2007-03-23T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША выступіў з заявай адносна сытуацыі ў Беларусі. Злучаныя Штаты выказваюць глыбокую занепакоенасьць тым, што беларускія ўлады запалохваюць палітыкаў, моладзевых актывістаў і сябраў недзяржаўных арганізацыяў.

Прэсавы сакратар дзярждэпартамэнту ЗША Шон Макормак заклікаў беларускія ўлады дазволіць грамадзянам рэалізаваць іх права мірна зьбірацца і выказваць свае погляды бяз перашкодаў. Важна таксама, каб сілы бясьпекі праяўлялі стрыманасьць адносна дэманстрантаў – падкрэсьліў прадстаўнік зьнешнепалітычнага ведамства ЗША.

Шон Маккормак таксама падкрэсьліў зацікаўленасьць Злучаных Штатаў у тым, каб усе, хто быў зьняволены ў Беларусі паводле палітычных матываў, былі неадкладна вызваленыя, паведамляе Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства