Аляксей Шыдлоўскі пакараны 5 суткамі арышту
https://spring96.org/be/news/6327
2007
2007-03-23T10:00:00+0200
2007-03-23T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як паведаміла ПЦ "Вясна" праваабаронца Ірына Тоўсьцік, суд Партызанскага раёну пакараў моладзевага актывіста Аляксея Шыдлоўскага 5 суткамі арышту. Судовае паседжаньне праходзіла па звычайным сцэнары: сьведкамі выступалі двое міліцыянтаў, якія затрымлівалі актывіста і складалі пратакол. Каб не заблытацца ў сьведчаньнях, яны адказвалі толькі на тыя пытаньні, пра якія загадзя дамовіліся. Калі ж пытаньні не былі абгавораныя, то міліцыянты адказвалі - "не памятаем". З боку Аляксея Шыдлоўскага сьведкам выступала жонка, якая прысутнічала пры затрыманьні, аднак судзьдзя Лебедзь Юрый Мікалаевіч не ўзяў пад увагу ейныя довады.