Сёння з Акрэсціна вызваляюць Дзмітрыя Галко
https://spring96.org/be/news/63235
2013
2013-05-16T11:01:31+0300
2013-05-16T11:01:31+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Сябра ГА "БАЖ" маюць вызваліць з ізалятара часовага ўтрымання а 21:00.
Нагадаем, што сябры ГА “БАЖ” Дзмітрый Галко і Аляксандр Ярашэвіч былі затрыманыя спецназам увечары 6 мая.
Журналістаў даставілі ў Маскоўскі РУУС Мінска, дзе склалі адміністратыўныя пратаколы. На наступны дзень журналістаў прызналі вінаватымі ў хуліганстве і непадпарадкаванні міліцыі і асудзілі да розных тэрмінаў арышту. У панядзелак 13 мая адвакат асуджаных абскардзіў прысуды журналістам, якія адбываюць арышт.