viasna on patreon

Суд не стаў на бок прафсаюзнага актывіста

2013 2013-05-13T22:50:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/paulouski_aliaksej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксей Паўлоўскі, актывіст незалежнага прафсаюза РЭП

Аляксей Паўлоўскі, актывіст незалежнага прафсаюза РЭП

У Магілёўскім судзе прадстаўніца ДБК не здолела даказаць, што Аляксей Паўлоўскі “сачкуе на працы”. Раней начальніца аддзела кадраў Магілёўскага домабудаўнічага камбіната Іна Загурская адмовілася прымаць на працу актывіста незалежнага прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці Аляксея Паўлоўскага, з-за таго, што ён, нібыта, 80% працоўнага часу размаўляе з працоўнымі, замест таго, каб выконваць свае працоўныя абавязкі.

Пра гэта яна заявіла ў судзе Ленінскага раёна Магілёва 28 лістапада 2012 года, калі Аляксей Паўлоўскі хацеў праз суд працаўладкавацца ў Магілёўскі домабудаўнічы камбінат па накіраванню ад Магілёўскага гарадскога цэнтра занятасці.

З такой фармулёўкай Аляксей Паўлоўскі не пагадзіўся і падаў на яе іск у суд, бо жанчына, паводле яго, у судзе распаўсюджвала паклёпніцкія звесткі.

Сёння, 13 лістапада, суд Кастрычніцкага раёна Магілёва ў асобе суддзі Раманава адмовіўся прызнаваць, што Іна Загурская зрабіла паклёп, бо, паводле суддзі, жанчына выказвала думку юрыдычнай асобы – ДБК, а не сваю асабістую пазіцыю.

Патлумачыць адкуль узяліся 80% часу, якія нібыта Аляксей Паўлоўскі прагульваў на працы, Іна Загурская не здолела. Яна сказала, што не можа сказаць, адкуль узялася гэтая лічба.

Аляксей Паўлоўскі адзначае, што з Інай Загурскай ён ніколі не працаваў, хоць жанчына і заяўляла пра тое, што ведала яго па працы.

“Я звольніўся з будаўнічага трэста №12 у 2003 годзе. Выйграў у будтрэста 10 судоў і гэтая арганізацыя 2 гады мне плаціла заробак пасля майго звальнення. Іна Загурская працаўладкавалася ў гэты трэст ў 2006 годзе ў аддзел кадраў, а пасля стала ідэолагам. Ведаць мяне асабіста яна не магла, аднак ведала пра тое, што я ўмею адстайваць свае правы”, - гаворыць Аляксей Паўлоўскі.

Прафсаюзны актывіст кажа, што адмова працаўладкаваць яго на працу Магілёўскім ДБК з’яўляецца палітычнай і працоўнай дыскрымінацыяй.

У самы бліжэйшы час Аляксей Паўлоўскі збіраецца абскардзіць рашэнне суда Кастрычніцкага раённага Магілёва ў вышэйстаячай інстанцыі, бо не можа скарыцца з бязмежжам чыноўнікаў. Акрамя таго актывіст рыхтуе іск к ДБК з нагоды абароны гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі.       

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства