viasna on patreon

Еўрадэпутат Мігальскі ініцыяваў чарговую акцыю супраць хакейнага чэмпіянату ў Беларусі

2013 2013-05-12T00:42:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mihalckieuradeputat.jpg
Дэпутат Еўрапейскага Парламенту Марэк Мігальскі

Дэпутат Еўрапейскага Парламенту Марэк Мігальскі

На наступным тыдні ў Стакгольме пачынаецца з'езд Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ). Падчас сустрэчы, якая пройдзе з 16 па 19 мая, можа быць зноў узнятае пытанне аб правядзенні чэмпіянату ў Беларусі ў 2014 годзе.

Еўрадэпутат ад Польшчы Марак Мігальскі, які з пачатку 2012 года праводзіць актыўную кампанію па пераносе турніру ў іншую краіну, мае намер выкарыстаць шанс зноў звярнуцца да прэзідэнта ІІХФ Рэне Фазеля. Як паведаміла памочнік еўрапарламентарыя Анна Бяляс, 18 мая офіс Мігальскага сумесна са шведскай праваабарончай арганізацыяй Ostgruppen правядзе пікетаванне офіса ІІХФ у Стакгольме.

Акрамя таго, офіс Мігальскага пачаў кампанію «Лукашэнка, Puck You!» («рuck» з англійскай — шайба). Ініцыятыву можна падтрымаць у адной з суполак у фэйсбуку.

Працягваецца таксама збор подпісаў за перанос ЧС-2014 з Беларусі на www.change.org/belarus2014.

Нагадаем, Мігальскі, адзін з найбольш актыўных праціўнікаў правядзення чэмпіянату ў Беларусі, разам з еўрадэпутатам ад Славакіі Петэрам Шцясным ініцыяваў петыцыю па пераносе ЧС-2014 з Беларусі на глабальнай платформе change.org.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства