Валанцёраў запрашаюць паўдзельнічаць у Тыдні Даступнасці
Упершыню ў Беларусі ў будзе праводзіцца Тыдзень Даступнасці, прысвечаны пытанням і праблемам, з якімі сутыкаюцца людзі з інваліднасцю. Падзея пройдзе пад дэвізам «Ад даступнасці да роўнасці».
Арганізатарам мерапрыемства выступіць асветніцкая праваабарончая ўстанова «Офіс па правах людзей з інваліднасцю».
Тыдзень Даступнасці - гэта нефармальнае, нестандартнае, інклюзіўнае і адкрытае для ўсіх мерапрыемства. Пройдзе з 17 па 21 мая 2013 года ў Мінску. Яно будзе ўключаць у сябе экспазіцыю і прэзентацыю інфармацыйных матэрыялаў, асветніцкай літаратуры, а таксама публічныя лекцыі беларускіх і міжнародных экспертаў у сферы Даступнасці, паказы фільмаў, сустрэчы, дыскусіі, прэзентацыі праектаў па тэме даступнасці.
Валанцёры будуць прысутнічаць на мерапрыемстве і выконваць наступныя віды работ:
- Сустрэча гасцей
- Рэгістрацыя
- Мантаж/дэмантаж абсталявання і стэндаў
- Дапамога арганізатарам
Усім жадаючым папрацаваць валанцёрамі просьба даслаць заяўку на e-mail: info@disright.org.
Адрас правядзення: Мінск, пр-т Пераможцаў 49, галерэя «PRезентация».