Беларусь — сярод найгоршых краін сьвету па свабодзе слова
https://spring96.org/be/news/63015
2013
2013-05-02T11:40:17+0300
2013-05-02T11:40:17+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/freedom-house-2012.png
Freedom House апублікавала справаздачу аб свабодзе прэсы ў 2012 годзе. Беларусь трапіла ў сьпіс самых горшых.
Першае месца ў сьвеце займаюць Нарвэгія і Швэцыя з самай свабоднай прэсай, далей ідуць некалькі краін Заходняй Эўропы і ЗША.
Найгоршымі краінамі для журналістаў названыя Беларусь, Куба, Эрытрэя, Экватарыяльная Гвінэя, Іран, Паўночная Карэя, Туркменістан,Узьбекістан — у іх, згодна са справаздачай, незалежных СМІ фактычна не існуе.
Расея, Азербайджан і Казахстан «выклікаюць асаблівую занепакоенасьць», прычым Расея фігуруе сярод аўтарытарных рэжымаў, якія актыўна душаць свабоду слова, нароўні з Кітаем і Іранам.