viasna on patreon

Прадпрымальнікі чакаюць Закона аб дабрачыннасці, мецэнацтве і спонсарстве

2013 2013-05-02T11:37:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zakony.jpg

Канфедэрацыя прадпрымальнікаў настойвае на прыняцці Закона аб дабрачыннасці, мецэнацтве і спонсарстве.

Паводле старшыні прэзідыуму Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальнікаў Уладзіміра Карагіна, адсутнасць такога закона не дае бізнесу рэалізаваць свае сацыяльныя праграмы, падтрымаць таленты ці правесці культурніцкія, адукацыйныя ці спартыўныя мерапрыемствы.

- Канешне, ён неабходны. Спонсарства, мецэнацтва, дабрачыннасць – гэта важнейшыя формы праяўлення сацыяльнай адказнасці бізнесу. Без незаконных формаў гэта будзе мець пачварны характар. Пад выглядам дабрачыннасці могуць быць здзейснены якія-небудзь злачынствы.

Уладзімір Карагін кажа, што без закона кожнага прадпрымальніка, які вырашыў матэрыяльна дапамагчы праекту ці асобе, можна падвесці пад крымінальнае пакаранне. Такія выпадкі, паводле Уладзіміра Карагіна, гісторыіі вядомыя.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства