viasna on patreon

Віцебская міліцыя перадае пратакол за “чарнобыльскі” пікет у Кастрычніцкі райсуд

2013 2013-05-01T09:16:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dziarzhaucau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіст КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў

Актывіст КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў

На сябра КХП БНФ Яна  Дзяржаўцава 30 красавіка складзены пратакол пра парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах.  Міліцыянты выклікалі яго ў Кастрычніцкі РАУС, каб зафіксаваць правапарушэнне, якога яны на свае вочы не бачылі – пратакол складзены на падставе здымкаў, выкладзеных у інтэрнэце.

Ян Дзяржаўцаў распавёў, што ў пастарунку размова вялася пра акцыю 26 красавіка, на ўгодкі аварыі ў Чарнобылі, які яны ўдвух зладзілі з аднапартыйцам  Віталем  Каваленкам. Яны выйшлі на вуліцу Замкавую і да помніка П. Машэраву з плакатамі "Будаваць АЭС без згоды народу можа толькі вораг Беларусі" і "Дыктатар, пабудуеш Астравец — пажнеш Чарнобыль".

Верагодна, нехта з мінакоў выклікаў міліцыю.  Аднак  міліцэйская машына  пад'ехала ўжо тады, калі актывісты згарнулі плакаты і збіраліся сыходзіць. Супрацоўнікі міліцыі папярэдзілі,  што рзгортванне плакатаў  будзе кваліфікавана  як несанкцыянаваная акцыя,  але намеснік начальніка ўправы аховы правапарадку і  прафілактыкі Віцебскага аблвыканкаму Андрэй Іваноў адмыслова папрасіў паказаць, што на іх напісана –маўляў,  "каб паглядзець, ці няма там заклікаў да звяржэння дзяржаўнага ладу".

“Міліцэйскі аператар з машыны здымаў нас на відэа: што мы размаўляем з Івановым, і што плакаты ў нас згорнутыя. Потым на да прыпынку праводзіў міліцэйскі патруль, каб мы не разгарнулі плакаты ў іншым месцы.  Але ў Кастрычніцкім РАУС мне сказалі, што ёсць шмат сведкаў таго, як мы пікетавалі. Я ж сказаў, што гэта не было пікетам, бо мы не выказвалі нейкіх палітычных лозунгаў  ці нейкіх патрабаванняў. На плакатах былі напісаны нашыя меркаванні – што мы супраць будаўніцтва АЭС у Беларусі. Я лічу, што чалавек мае права на вольнае выказванне сваіх думак, але міліцыя, напэўна, з гэтым не згодная,”—распавёў Ян Дзяржаўцаў.

Актывіст гаворыць, што іх акцыю здымалі на мабільныя тэлефоны. І ўжо ў абед 26 красавіка фотаздымкі з’явіліся на розных інтэрнэт-сайтах. Паводле міліцыянтаў, гэта таксама станецца доказам на судовым працэсе.

У Кастрычніцкім РАУС  Яну Дзяржаўцаву сказалі, што перададуць дакументы ў суд 6 траўня. Другога ўдзельніка “чарнобыльскай” акцыі, Віталя Каваленку – брата вядомага актывіста сяргея Каваленкі – міліцыянты таксама  шукаюць, каб уручыць позву і скласці пратакол.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства