viasna on patreon

Брэсцкія прадпрымальнікі пратэстуюць супраць "паэтапнага зносу кіёскаў"

2013 2013-04-26T12:59:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kiosk_tut.by.jpg

На іх калектыўны зварот 25 красавіка ў гарвыканкаме прайшла сустрэча з кіраўніцтвам горада і дэпутатамі.

Прадстаўнікі дробнага бізнесу папрасілі адмяніць ці змяніць рашэнне, прынятае ўладамі ў жніўні 2012 года. Гаворка ідзе пра "канцэпцыю ўпарадкавання і арганізацыі сучасных формаў дробнарознічнага гандлю і паслуг" у абласным цэнтры. Паводле дакументу, быў зацверджаны "графік паэтапнага вываду з эксплуатацыі павільёнаў і кіёскаў". У перыяд 2012-2015 году быў прадугледжаны знос каля 200 гандлёвых аб'ектаў, 58 з якіх — сёлета.

Прадпрымальнікі кажуць, што гэтае рашэнне пазбаўляе іх працы. 

Кіраўнік Брэста Аляксандр Палышанкоў нагадаў, што ўсе згаданыя павільёны - часовыя пабудовы, і іх гаспадары мусяць быць падрыхтаванымі, што дамова аб арэндзе можа быць не працягнутая. Разам з тым Палышанкоў запэўніў, што рашэнне, якое нібыта было прынятае падчас яго бальнічнага, будзе перагледжана. Канчатковае рашэнне прыняць ці адмяніць графік, прыме гарвыканкам.

Сваё меркаванне на сустрэчы ад імя гарадскога савету дэпутатаў выказаў і яго кіраўнік Генадзь Масько. Насуперак абяцанням Палышанкова, ён лічыць адыход ад запланаванай "канцэпцыі паляпшэння горада" непатрэбным.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства