viasna on patreon

Гомель: незалежны прафсаюз дапамагае жанчыне атрымаць «страчаную» пенсію за больш чым чатыры гады

2013 2013-04-25T15:53:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rep.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па віне працадаўцы работніца БМЗ (Беларускага металургічнага заводу, Жлобін) Марыя Міраеўская чатыры гады не атрымлівала пенсію. Зараз за яе правы будзе змагацца незалежны прафсаюз РЭП. Прававы інспектар прафсаюзу Леанід Судаленка падрыхтаваў пазоў у суд Жлобінскага раёну на карысць жанчыны з патрабаваннем спагнаць з яе працадаўцы пенсію за больш чым чатыры гады.

Жанчына раней працавала на гомельскім заводзе «Крышталь», дзе выпрацавала неабходны стаж для налічэння ёй пенсіі за працу з асаблівымі ўмовамі. Пра тое, што яна павінна па дасягненні 50 гадоў атрымліваць пенсію, Марыя Міраеўская не ведала, працягваючы працаваць прыбіральшчыцай памяшканняў на БМЗ. У аддзеле кадраў прадпрыемства спахапіліся толькі праз чатыры гады пасля таго, як абавязаныя былі адправіць прыбіральшчыцу на льготную пенсію. Аказалася, што прыбіральшчыцы яшчэ чатыры гады таму працаўнікі кадраў абавязаны былі аформіць пенсію. Зараз пенсію аформілі ў лічаныя дні, але ж жанчына страціла больш за чатыры гады, за якія ёй нічога не налічана па віне працадаўцы.

Прававы інспектар прафсаюзу, праваабаронца Леанід Судаленка будзе прадстаўляць інтарэсы пацярпелай работніцы ў судзе. Ён лічыць, што суд абавязаны спагнаць з працадаўцы нявыплачаную па віне яго работнікаў пенсію.

Дарэчы, Леанід Судаленка неаднаразова і паспяхова дапамагаў працаўнікам розных прадпрыемстваў адстаяць свае працоўныя правы ў судзе.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства