viasna on patreon

Акцыя «Škoda, не падтрымлівай рэжыму Лукашэнкі» прайшла ў Чэхіі

2013 2013-04-17T11:42:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shkoda.jpg

16 красавіка Асацыяцыя за мадэрнізацыю ў Чэхіі правяла акцыю «Škoda, не падтрымлівай рэжыму Лукашэнкі». Акцыя прайшла каля галоўнага офіса кампаніі «Škoda» у горадзе Млада Баляслаў.

 Удзельнікі трымалі бел-чырвона-белыя сцягі і партрэты палітвязняў. Кіраўніцтву Škoda была перададзена петыцыя, у якой заяўляецца аб недапушчальнасці правядзення чэмпіянату свету па хакеі, пакуль у Беларусі застаюцца за кратамі палітвязні. Петыцыя на сённяшні дзень падпісана 18 тысячамі чалавек.

Напрыканцы акцыі быў праведзены перформанс, у якім аўтамабіль Škoda праехаўся па партрэтах беларускіх палітзняволенных.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства