На першым пасьля зьезду паседжаньні ЦК БСДП абмеркаваныя шэраг пытаньняў
https://spring96.org/be/news/6264
2007
2007-03-20T10:00:00+0200
2007-03-20T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
17 сакавіка адбылося першае пасяджэнне Цэнтральнага Камітэта Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады), абранага на партыйным з’ездзе 4 сакавіка.
Цэнтральны Камітэт партыі вырашаў найперш арганізацыйныя пытанні. Акрамя іх таксама былі разгледжаны пытанні аб пазіцыі партыі ў дачыненні да Кангрэсу аб’яднаных дэмакратычных сілаў, аб удзеле ў святкаванні Дня Волі, аб заканадаўчай ініцыятыве дзеля адмены кантрактнай сістэмы, а таксама аб удзеле ў мерапрыемствах, прысвечаных Дню Чарнобыля.