Моладзевы актывіст з Гародні Андрэй Фамін арыштаваны на 7 сутак
https://spring96.org/be/news/6258
2007
2007-03-20T10:00:00+0200
2007-03-20T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як стала вядома ПЦ "Вясна", сёньня судзьдзя Ленінскага райсуду Гародні Натальля Козел вынесла рашэньне па адміністратыўнай справе, заведзенай на моладзевага актывіста Андрэя Фаміна, затрыманага ўчора супрацоўнікамі міліцыі па абвінавачаньню ў дробным хуліганстве. Маладафронтавец атрымаў 7 сутак адміністратыўнага арышту нібыта за нецэнзурную лаянку.
Нагадаем, 19 сакавіка Андрэй Фамін быў выкліканы на допыт у якасьці сьведкі па крымінальнай справе, узбуджанай супраць лідэраў незарэгістраванага дэмакратычнага моладзевага руху "Малады Фронт". Пасьля допыту на вуліцы горада ён быў затрыманы міліцыянтамі і дастаўлены ў Ленінскі РАУС Гародні, дзе ў адносінах да яго быў складзены адміністратыўны пратакол. Ноч малады чалавек правёў у пастарунку.