viasna on patreon

Збор подпісаў за ўратаваньне менскай сьвятыні не прыпыняўся

2007 2007-03-19T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Зьмешчаная раней інфармацыя пра нібыта часовае прыпыненьне збору подпісаў у абарону бэрнардынскага кляштара з касьцёлам выклікала шмат непаразуменьняў.

Як патлумачыў “Нашай ніве”сустрашыня аргкамітэту партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Аляксей Шэін, БХД не ініцыявала гэтую акцыю, а таму па вызначэньні і ня мае паўнамоцтваў на яе прыпыненьне. Адбылася блытаніна: БХД ладзіць кампанію па абароне права на свабоду сумленьня (збор подпісаў за зьмены ў адпаведны закон). Да яе далучыліся новыя ініцыятывы, памесныя цэрквы і хрысьціянскія дэнамінацыі, што і выклікала неабходнасьць часовага прыпыненьня акцыі.

Ад сябе сп. Шэін дадаў: «БХД, наадварот, цалкам падтрымлівае ідэю збору подпісаў і бярэцца там, дзе можа, дапамагчы».

Нагадаем, што збор подпісаў у абарону каталіцкіх храмаў пачаўся 7 сакавіка пасьля таго, як стала вядома пра намер Менгарвыканкаму перадаць помнік архітэктуры барока XVII ст. інвэстарам дзеля рэканструкцыі і прыстасаваньня пад гатэльны комплекс з басэйнам і аб’екты гандлёва бытавога прызначэньня.

Поўны тэкст звароту аргакамітэту партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» можна пабачыць на старонцы інтэрнэт газэты «Пагоня».

Між тым, у Міністэрстве культуры лічаць, што праект рэканструкцыі і прыстасавання пад гасцінічны комплекс і аб’екты гандлёва бытавога прызначэння помніка архітэктуры барока XVII стагоддзя — манастыра бернардзінцаў у Мінску — адпавядае заканадаўству.

У інтэрв’ю БелаПАН намеснік начальніка ўпраўлення па ахове гісторыка культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Ігар Чарняўскі адзначыў, што ў студзені 2007 года унітарнае прадпрыемства «Мінскпраект» атрымала ад Мінкульта дазвол на правядзенне навукова даследчых і праектных работ па рэканструкцыі і рэстаўрацыі будынкаў №№ 6 і 8 па вуліцы Кірылы і Мяфодзія.

Паводле яго слоў, праектам, у прыватнасьці, прадугледжана правядзеньне археалагічных даследаваньняў, рэстаўрацыя захаваных найбольш каштоўных аўтэнтычных частак будынкаў з магчымым аднаўленнем іх страчаных фрагментаў. Вынікам ажыццяўленьня праекта павінен стаць гасцінічны комплекс, які па сваіх характарыстыках, уключаючы элементы дэкору, аб’ёмна прасторавае рашэньне і колеравую гаму, будзе адаптаваны ў існуючую забудову, сказаў І.Чарняўскі. Разам з тым, на яго думку, у будынках манастыра, улічваючы значэнне гэтага помніка архітэктуры, трэба было б размясціць музейны, а не гасцінічны комплекс.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства