У Гродна прэвентыўна затрыманы моладзевы актывіст Андрэй Фамін. Абвінавачаньне традыцыйнае - дробнае хуліганства
https://spring96.org/be/news/6234
2007
2007-03-19T10:00:00+0200
2007-03-19T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як паведаміў ПЦ "Вясна" гарадзенскі праваабаронца Віктар Сазонаў, сёньня, 19 сакавіка лідэр мясцовага "Маладога Фронту" Андрэй Фамін быў выкліканы на допыт у КДБ у якасьці сьведкі па крымінальнай справе, узбуджанай супраць актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху.
Калі допыт скончыўся і Андрэй Фамін пакінуў будынак Камітэту дзяржбясьпекі, у цэнтры гораду на Савецкай плошчы ён быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі і абвінавачаны ў зьдзяйсьненьні адміністратыўнага правапарушэньня - дробнага хуліганства.
Зараз моладевы лідэр знаходзіцца ў Ленінскім РАУС Гродна. Магчыма, што калі прыедзе адвакат, Андрэя Фаміна павязуць у суд.