viasna on patreon

Жыхары Баранавічаў дамагліся, каб усе моўныя інфарматары на гарадзкіх маршрутах абвяшчалі прыпынкі на беларускай мове

2007 2007-03-19T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па просьбе жыхароў усе моўныя інфарматары на гарадскіх маршрутах пяройдуць са звыклага «великого и могучего» на паўзабытую родную мову, паведаміў bulletinonline.org.

Аўтаматычныя моўныя інфарматары з’явіліся ў баранавіцкіх аўтобусах прыкладна год таму. Кіраўніцтва аўтапарку чамусці вырашыла не браць прыклад са сталіцы Беларусі, дзе ў аўтобусах прыпынкі абвяшчаюць на роднай мове, а пайсці сваім шляхам – абвяшчаць паруску. Але з гэтым змірыліся не ўсе. У канцы 2006 года трое жыхароў, у тым ліку кіраўнік мясцовай філіі ТБМ Віктар Сырыца, запісаліся на прыём да дырэктара аўтапарка з просьбай перакласці аб’явы ў транспарце на беларускую мову.

— Ненармальна, што дзяржаўныя прадпрыемствы амаль не выкарыстоўваюць яе, і жыхары Баранавіч чуюць роднае слова ўсё менш, – распавёў Віктар Сырыца.

Кіраўніцтва аўтапарка абдумала прапановы і ў пачатку 2007 года моўныя інфарматары пачалі перазапісвацца.

— Гэта вымагае ў нас вялікіх намаганняў: у нас аж 24 маршруты, на кожным з якіх зусім не адзін аўтобус. Але праз некалькі месяцаў праца будзе поўнасцю завершана, пачаты працэс ужо незваротны, — лічыць намеснік дырэктара аўтапарка па агульных пытаннях і інфармацыйнай працы Іван Лапкоўскі. — Мы зразумелі: беларускамоўнае абвяшчэнне прыпынкаў стане гонарам нашага горада.

Дарэчы, у лютым сябра Сойму Партыі БНФ Віктар Мязяк з Баранавічаў здолеў атрымаць беларускамоўныя правы кіроўцы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства