18 сакавіка ў Гродне абласное аддзяленне АГП арганізавала пррагляд дакументальнага фільма “Плошча” Юрыя Хашчавацкага
https://spring96.org/be/news/6231
2007
2007-03-19T10:00:00+0200
2007-03-19T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фільм рапавядае пра прэзідэнцкія выбары 2006 года, пра выбар Беларусі. Ад пачатку перад гледачамі планаваўся выступ рэжысёра, які, як аказалася, прыхварэў і ў Гродна прыехаць ня здолеў, паведаміла pahonia.promedia.by.
У той самы час офіс АГП наведалі трое міліцыянтаў, якія шукалі сярод прысутных злачынцу з прозьвішчам Літвінаў. Зразумела, гэта добрая падстава для правядзеньня агульнай праверкі дакументаў.
Арганізатары прапанавалі міліцыянтам праверыць дакументы пасьля фільма. Патрульны аўтамабіль дзяжурыў каля офіса АГП, пакуль усе прысутныя не разышліся. Абышлося без затрыманьняў.