viasna on patreon

Актывіст “Гавары праўду” з Клімавіч накіраваў скаргу на дзеянні супрацоўнікаў КДБ

2013 2013-03-28T16:52:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/balobin-aliaksandr-klimavichy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Клімавіцкі актывіст кампаніі “Гавары праўду” Аляксандр Балобін 28 сакавіка накіраваў скаргу ў пракуратуру Магілёўскай вобласці на дзеянні супрацоўнікаў Крычаўскага міжрайаддзела КДБ, якія затрымалі яго 27 сакавіка ў Клімавічах. Грамадскі актывіст просіць пракуратуру правесці праверку па ўказаным факце незаконнага затрымання супрацоўнікамі УКДБ і пагроз у яго адрас, і прыцягнуць вінаватых да адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Аляксандр Балобін кажа, што ў сваёй скарзе ў пракуратуру ён выклаў дакланыя факты:

 “27 сакавіка 2013 года на выйсці з будынка ваенкамата я быў затрыманы двума супрацоўнікамі Крычаўскага УКДБ. Падчас затрымання мне было названа толькі ведамства, але не названы прозвішчы і званні супрацоўнікаў. Таксама мне не былі прад'яўлены пасведчанні.

Двума супрацоўнікамі УКДБ я быў дастаўлены ў будынак Крычаўскага УКДБ, дзе на працягу трох гадзін (з 11-20 да 14-20) быў складзены "пратакол" апытання, які не з'яўляецца працэсуальным дакументам. Пратакол апытання склаў начальнік Крычаўскага УКДБ Ілля Краўцоў. У мой адрас гучалі непрыкрытыя пагрозы за маю грамадскую дзейнасць, а таксама прапаноўвалася стаць агентам-інфарматарам КДБ. Мяне запалохвалі, што калі я каму-небудзь распавяду пра дадзены выпадак, то мяне "забяруць аператыўныя машыны, і больш дахаты я не з'яўлюся".

У сувязі з вышэйпададзеным, прашу правесці праверку па ўказаным факце незаконнага затрымання супрацоўнікамі УКДБ і факту пагроз у мой адрас, і прыцягнуць вінаватых да адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам”.

Па словах грамадскага актывіста, ён спадзяецца на тое, што пракуратура дасць справядлівую ацэнку дзеянням супрацоўнікаў Крычаўскага міжрайаддзела КДБ і прыцягне іх да адказнасці за незаконныя дзеянні ў адносінах да яго.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства