viasna on patreon

Гомельская міліцыя перапісвае ромаў, пытаючыся пра іх мянушкі

2013 2013-03-26T16:11:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/cygany.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Супрацоўнікі Савецкага РАУС Гомеля абыходзяць дамы і кватэры ромаў (цыганоў) і перапісваюць іх дадзеныя. Міліцыянты пытаюцца пра асабістыя прыкметы кожнага чалавека, а для анкеты патрабуюць назваць не толькі імя і прозвішча, але і мянушку.

«Мы падумалі, што міліцыянты над намі проста здзекуюцца і адказалі, што мянушкі бываюць толькі ў жывёл. Але супрацоўнікі РАУС паказалі нам бланкі анкеты, якую ім выдала начальства, і там сапраўды была графа «мянушка». Гэта проста дзіка», - паведамілі прадстаўнікі цыганскай дыяспары.

Нагадаем, гомельскія праваабаронцы Марыя Клімовіч і Алесь Яўсеенка ужо працяглы час вядуць перапіску з Міністэрствам унутраных спраў Беларусі з патрабаваннем не дыскрэдытаваць ромаў па нацыянальнай прыкмеце ў прэсе, падаючы інфармацыю аб здзейсненых злачынствах.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства