Сілавікі Беларусі цікавіліся ў Microsoft 35 акаўнтамі ў Skype
Пра гэта гаворыцца ў справаздачы за 2012 год, якую абнародавала кампанія Microsoft.
Як паведаміў у афіцыйным блогу Microsoft выканаўчы віцэ-прэзідэнт і генеральны
дарадца карпарацыі па прававых і карпаратыўных пытаннях Брэд Сміт, гэта першая
такая справаздача.
Беларусь не фігуруе ў запытах па карыстальніках такіх сэрвісаў, як Hotmail, Outlook, SkyDrive, Xbox LIVE, Microsoft Account, Office 365 ды інш.
Разам з тым, паведамляе interfax.by, летась ад праваахоўных органаў Беларусі
да прадстаўнікоў сэрвісу Skype паступіла 5 запытаў, якія закраналі 35 акаўнтаў. Пры гэтым усе запыты
датычылі толькі агульных звестак пра карыстальнікаў і не закраналі кантэнт
(фатаграфіі, перапіску і г.д.).
Па словах аўтараў дакладу, яны патрабуюць ордары ад праваахоўных органаў, перш
чым падаць ім інфармацыю карыстальнікаў.