Затрыманне Сяргея Каваленкі
https://spring96.org/be/news/62134
2013
2013-03-26T08:34:30+0300
2013-03-26T08:34:30+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Сяргей Каваленка быў затрыманы ўвечары 25 сакавіка на Маскоўскім праспэкце Віцебску напачатку дзявятай вечара, калі вяртаўся дадому пасьля сустрэчы з аднапартыйцамі.
Жонка Сяргея Каваленкі Алена
апавяла Свабодзе, што пра затрыманьне ёй паведаміў сам Сяргей, патэлефанаваўшы з міліцэйскага аўтазаку. Ён таксама сказаў, што яго абвінавацілі ў пераходзе дарогі ў неналежным месцы і вязуць у Першамайскі РУУС. Цяпер тэлефон Сяргея
недаступны.
Алена Каваленка: «У нас тут ужо пяць дзён стаяла машына, і там
кругласутачна сядзелі два чалавекі. Бачна было, што яны пільнуюць менавіта
Сяргея. І гэта ўжо ня першы раз — так было два тыдні таму.
І цяпер ад пятніцы мы заўважылі, што стаіць машына.
Я думаю, што сёньня Дзень Волі — менавіта таму і затрымалі».