viasna on patreon

Адміністрацыя прэзідэнта парушае закон, а Генпракуратура не мае права прыцягнуць за гэта да адказнасці

2013 2013-03-25T16:47:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/administracia-prezidenta.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Будынак Адміністрацыі прэзідэнта.

Будынак Адміністрацыі прэзідэнта.

Адміністрацыя прэзідэнта парушае Закон “Аб звароце грамадзян”, а Генеральная пракуратура не мае правоў, каб прыцягнуць да адказнасці службовых асобаў з Адміністрацыі прэзідэнта. Такі адказ атрымаў з Генеральнай пракуратуры грамадскі актывіст Аляксей Паўлоўскі. У адказе пракуратура прапануе звярнуцца з нагоды парушэння ўзгаданага закона ў саму Адміністрацыю прэзідэнта.  

Аляксей Паўлоўскі кажа, што амаль два месяцы назад ён звярнуўся ў Адміністрацыю прэзідэнта, аднак дагэтуль не атрымаў адтуль ніякага адказу.

“Я звярнуўся з калектыўным зваротам у Адміністацыю прэзідэнта. Усе падпісанты, у тым ліку і я, выступалі за тое, каб кіраўніца Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына была ўзнагароджана медалём “Герой Беларусі” за тое, што забяспечыла чарговую элегантную перамогу праўладным кандыдатам у дэпутаты і такім чынам сэканоміла шмат дзяржаўных сродкаў, не дапусціўшы другога туру галасавання”, - гаворыць Аляксаей Паўлоўскі.

Грамадскі актывіст кажа, што будзе звяртацца ў суд, каб прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці кіраўніцтва Адміністрацыі прэзідэнта за парушэнне Закона “Аб звароце грамадзян”.

“Я лічу, што адказ яны не далі, бо не паважаюць Лідзію Ярмошыну, дыскрымінуюць яе як жанчыну і нават не лічаць неабходным даваць па ёй нейкія адказы”, - гаворыць Аляксей Паўлоўскі.

Праваабаронца Барыс Бухель кажа, што з адказу Паўлоўскаму бачна, што ў краіне ўтварылася каста недатыкальных чыноўнікаў. “Для мяне гэты адказ стаў поўнай нечаканасцю, бо з яго вынікае, што Генеральная пракуратура мае права кантраляваць усе дзяржаўныя структуры за выключэннем Адміністрацыі прэзідэнта. Гэты нонсэнс утварыўся з таго, што ў арт.125 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь не пазначана, што Генеральная пракуратура мае права кантраляваць органы, якія ствараюцца прэзідэнтам”, - гаворыць Барыс Бухель.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства