viasna on patreon

Магілёўскі абласны суд палічыў забарону пікета 19 снежня 2012 года законнай

2013 2013-03-25T14:43:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/suddzia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 25 сакавіка, кіраўнік магілёўскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў абласным суддзе абскарджваў пастанову Ленінскага раённага суда горада аб правамернасці забароны пікета ў цэнтры горада 19 снежня 2012 года.

Суд палічыў, што адмоўлена Уладзіміру Шанцаву ў правядзенні пікету на плошчы Зорак было на законных падставах.

Тым часам Уладзімір Шанцаў лічыць, што ўсе ініцыятывы дэмакратычных сіл горада дыскрымінуюцца.

“1 сакавіка актывісты БРСМ праводзілі сваю акцыю каля дыягнастычнага цэнтру. Не было ніякай міліцыі, медыкаў і камунальнікаў, гэтак сама як і спецыяльнага дазволу на правядзенне гэтай акцыі. Мы яе заснялі на відэа. Чаму ім можна ладзіць мерапрыемствы ў цэнтры горада якія яны хочуць, а нам гэта забаронена? Апроч таго, чаму мы мусім аплочваць усе выдаткі ўзгаданым службам, а яны не?” – абураецца палітык.

Уладзімір Шанцаў кажа, што забарону на правядзенне пікета будзе працягваць абскарджваць у вышэйстаячых судовых інстанцыях.

Нагадаем, што 19 снежня 2012 года актывісты АГП хацелі правесці ў Магілёве 10 пікетаў у цэнтры горада. Праз выстаўленыя пікеты яны хацелі нагадаць пра двухгадовыя падзеі “Плошчы”, якія адбываліся ў Мінску ў 2010 годзе, а таксама прыцягнуць увагу насельніцтва да таго, як улада прыватызуе дзяржаўныя прадпрыемствы, тым самым распрадае народную ўласнасць без уліку інтарэсаў простых грамадзян. Пасля адмоваў у правядзенні пікетаў рашэнне гарвыканкаму праз суд вырашыў абскардзіць толькі Уладзімір Шанцаў. 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства