Абвешчаны прысуд Яўгену Полудню
https://spring96.org/be/news/62107
2013
2013-03-25T13:19:59+0300
2013-03-25T13:19:59+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/jauhen-poludzen-byly-namesnik-ministra-mus.jpg
Экс-намеснік міністра ўнутраных спраў Яўген Полудзень асуджаны на 3,5 гады. Яго судзіла Ваенная калегія Вярхоўнага суда ў закрытым рэжыме.
Яўгена Полудня абвінавацілі ў злоўжыванні ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі, а таксама атрыманні хабару. Стала вядома, што ён доўгі час сістэматычна атрымліваў ад службовых асобаў органаў унутраных справаў матэрыяльныя каштоўнасці ды грошы. У следства таксама ёсць звесткі, што намеснік міністра з карыслівай ды іншай асабістай зацікаўленасці неаднаразова злоўжываў службовымі паўнамоцтвамі.