Сёньня ў Дзень беларускай салідарнасьці ў Кракаве адбудзецца канцэрт найбуйнейшых рок-зорак Беларусі
https://spring96.org/be/news/6203
2007
2007-03-16T10:00:00+0200
2007-03-16T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Упершыню на адной сцэне для кракаўскай публікі заграюць: КРАМА, NRM, Pomidor/off.
Імпрэза адбудзецца ў клубе “Studio” на вул. Будрыка, 4. Пачатак канцэрту а 20.00. Уваход за сімвалічны кошт, паведаміла “Польскае радыё”.
Згаданая культурніцкая акцыя зьяўляецца першай імпрэзай серыі канцэртаў беларускіх музыкаў у Кракаве, мэта якіх - пазнаёміць палякаў з беларускай культурай. Арганізатарамі канцэрту зьяўляецца ініцыятыва кракаўскіх беларусаў “Беларуская альтэрнатыва”. Інфармацыйную падтрымку канцэрту забясьпечвае “Польскае радыё для замежжа”.