14 сакавіка ў Сяргея Скрабца апісалі маёмасьць дзеля пагашэньня запазычанасьці перад «Беларусбанкам»
https://spring96.org/be/news/6185
2007
2007-03-15T10:00:00+0200
2007-03-15T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Па прысуду Вярхоўнага суда, Сяргей Скрабец мусіць выплаціць паўтара мільярда рублёў (каля 700 тысяч далараў), якія нібыта выманіў у дзяржавы ў той час, калі быў дэпутатам.
Судовы выканаўца Аляксандра Шумейка апісала аўтамабіль Аўдзі80 1988 года выпуску, дываны, тэлевізар, сувеніры, халадзільнік, электрапліту, не пагрэбавалі і зламанай пральнай машыны. Штомесяц вяртаючы па 20 долараў ЗША, Сяргей Скрабец здолее пагасіць запазычанасць цягам 300 гадоў. Дасюль палитык ня здолеў нідзе працаўладкавацца.