Новая кропка на мапе пераследу маладзёвых актывістаў: Баранавічы
https://spring96.org/be/news/6183
2007
2007-03-15T10:00:00+0200
2007-03-15T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сьледам за навучэнцам 11 класа Ігарам Гаўдурам, якога супрацоўнікі баранавіцкага КДБ выклікалі па мабільным тэлефоне, і прымусілі шляхам застрашэньня напрацягу трох гадзінаў, падпісаць заяву аб выхадзе з “Маладога фронту”, 14 сакавіка позвы былі падпісаныя яшчэ дваім маладзёвым актывістам: Алесю Пікуле і Дзмітрыю Палойку. Апошняга пасьля працяглага "прамываньня мазгоў" адпусьцілі.
Як паведаміў мясцовы праваабаронца Сяргей Гоўша, Алесь Пікула на час ўручэннья позвы адсутнічаў дома і таму на гутарку ў КДБ не з’явіўся. Трэба чакаць, што кэдэбоўцы паспрабуюць выклікаць яго яшчэ раз.