viasna on patreon

Супрацоўнікі КДБ паківалі моладзеваму актывісту Пракаповічу пальцам

2007 2007-03-15T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Напярэдадні акцыі 25 сакавіка КДБ працягвае рэпрэсіі супраць маладзёвых актывістаў. 14 лютага каля управы Партыі БНФ быў затрыманы сябра моладзі Георгій Пракаповіч. На трамвайным прыпынку да яго падышло некалькі супрацоўнікаў КДБ, паказалі пасьвячэньне і папрасілі прайсьці зь імі.

Пра тое, што было далей расказвае сам Георгій Пракаповіч:

"Яны спыталі, што я рабіў на Управе БНФ і папрасілі прайсьці зь імі. Потым завялі мяне ў машыну і пачалі правяраць мае рэчы, залезьлі ў маю сумку, дасталі адтуль нататнік, усе гэта суправаджалася пытаньнямі наконт майго знаходжаньня на сядзібе БНФ і адносінаў да моладзі , што знаходзіцца на Ўправе. Яны запатрабавалі , каб я не хадзіў больш ў гэтае месца і сказалі, што знойдуць мяне, калі я буду клеіць налепкі і "гуляць у палітыку", потым,пасьля невялікай бяседы яны мяне адпусьцілі. Гэта было вельмі страшна."

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства