Вінцука Вячорку і Вячаслава Сіўчыка абвінавацілі ў дробным хуліганстве і адпусьцілі з Акрэсьціна
https://spring96.org/be/news/6177
2007
2007-03-14T10:00:00+0200
2007-03-14T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд над Вячаславам Сіўчыкам і Вінцуком Вячоркам так і не адбыўся. Як стала вядома, яны не пакідалі сьценаў прыёмніка-разьмеркавальніка на Акрэсціна.
Сёння каля будынка суда Савецкага раёна сталіцы іх чакалі прадстаўнікі палітычных партый, АБСЕ, амерыканскай амбасады, праваахоўнікі, журналісты, моладзевыя актывісты і блізкія. Але начакана абодвух лідэраў перадалі іх адвакатам. Як паведамляюць праваабаронцы, на Вінцука Вячорку складзены пратакол за дробнае хуліганства (нібыта нецэнзурна лаяўся у пад’едзе). Суд над ім прызначаны на 23 сакавіка. У гэты ж дзень будзе разглядацца адміністратыўная справа Вячаслава Сіўчыка, які таксама абвінавачваецца ў дробным хуліганстве.