Заўтра ў Кіеве пачынаецца паказ фільму “Плошча”
14 сакавіка ўпершыню ва Ўкраіне адбудзецца паказ фільму "Плошча" вядомага беларускага кінарэжысёра Юрыя Хашчэвацкага. Таксама, пасля дыскусіі адбудзецца прагляд іншай вядомай стужкі беларускага рэжысёра “Звычайны прэзідэнт”. Рэжысёр сам будзе прэзэнтаваць свае фільмы і размаўляць з гледачамі.
Фільм адзначаны прэміяй Міру на Берлінскім кінафестывалю і гран-пры кінафестывалю ў Нью-Ёрку. Апошні фільм рэжысёра «Плошча» апавядае аб падзеях ў Менску ў сакавіку 2006 года, калі ў Беларусі прайшлі масавыя акцыі пратэсту супраць фальсіфікацый вынікаў выбараў Прэзідэнта. Падчас мерапрыемства госці змогуць паставіць свой подпіс пад зваротам да Прэзідэнта Украіны з нагоды візіту Прэзідэнта Беларусі ва Ўкраіну.
У гэты вечар пачнецца кампанія “Беларуская вясна”, якая будзе складацца з шэрагу мерапрыемстваў у падрымку дэмакратычных сілаў Беларусі працягнецца да 19 сакавіка.