viasna on patreon

БТ працягвае абвінавачваць ЗША ў парушэнні правоў чалавека

2013 2013-02-25T13:17:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/belarustv.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гэта тэма была адной з ключавой у выніковым тыднёвым выпуску праграмы "У цэнтры ўвагі" на "Беларусь-1". Журналісты тэлеканала таксама рыхтуюць "выкравальніцкае" журналісцкае расследаванне адносна парушэння правоў чалавека ў ЗША і ЕС.  

"Самыя гучныя факты знайшлі адлюстраванне ў дакладзе, падрыхтаваным МЗС Беларусі - адзначаецца ў рэпартажы.-  Дакумент быў своечасовым - рэзананс не прымусіў сябе чакаць. У Брусэлі заявілі, што прынялі да ведама даклад знешнепалітычнага ведамства нашай краіны. А ў паведамленні амерыканскага дзярждэпартамента пацвярджаецца "гатоўнасць ЗША абмяркоўваць тэму правоў чалавека, як у Злучаных Штатах, так і за іх межамі".

Аўтар сюжэта Вольга Давідовіч сцвярджае, што даклад быў падтрыманы ў многіх краінах свету. У якасці пацверджання прыводзіць такі факт: "На сайт Міністэрства замежных спраў Беларусі паступіў ліст падзякі ад грамадзяніна Швецыі, які падтрымаў ініцыятыву выдання дакладу і пацвердзіў справядлівасць выкладзеных у ім фактаў парушэння правоў чалавека ў ягонай краіне".

Нагадаем, даклад МЗС Беларусі аб парушэнні правоў чалавека ў краінах Захада стаў своеасаблівым адказам знешнепалітычнага ведамства на шматлікія заўвагі і рэкамендацыі міжнародных арганізацыяў аб масавых парушэннях правоў чалавека ў Беларусі. Рэакцыя афіцыйнага Мінска зводзіцца да тэзісу "мы супраць падвоеных стандартаў, гэта ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы краіны". Менавіта такімі словамі МЗС РБ, напрыклад, сустрэў навіну аб увядзенні мандата спецдакладчыка ААН па Беларусі.

Зараз журналісты "Беларусь-1" рыхтуюць "выкравальніцкае" журналісцкае расследаванне адносна парушэння правоў чалавека ў ЗША і ЕС. Трансляцыю анансавалі на 3 сакавіка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства