Артура Фінькевіча выклікалі ў КДБ
Актывіста незарэгістраванага Маладога Фронту Артура Фінькевіча, які адбывае пакараньне на “хіміі” за графіці палітычнага зьместу ў Магілёўскай спэцкамэндатуры, павезьлі на допыт у КДБ. Артур пасьпеў паведаміць Свабодзе, што яму не патлумачылі прычыну, па якой яго выклікаюць у КДБ, але ж ён лічыць, што яго, як і дзясяткі іншых маладафронтаўцаў, вырашылі дапытаць напярэдадні вясновых вулічных акцыяў апазыцыі.
Некалькім маладафронтаўцам за апошнія суткі сьледчыя ўручылі пастановы аб тым, што яны зьяўляюцца падазраванымі ў крымінальнай справе наконт удзелу ў незарэгістраванай арганізацыі, якую распачаў КДБ.
Звесткі пра масавыя выклікі ў пракуратуру, якія даходзяць да праваабарончага цэнтра з розных рэгіёнаў Беларусі, сведчаць аб тым, што пачынаецца татальнае запалохваньне моладзі напярэдадні Дня волі