Арганізатары 'Саюза левых партый' падаюць у Вярхоўны суд іск да Міністэрства юстыцыі, якое адмовілася рэгістраваць палітычны блок.
https://spring96.org/be/news/6114
2007
2007-03-07T10:00:00+0200
2007-03-07T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Такое рашэнне 6 сакавіка прынятае Цэнтральнай радай «Саюза левых партыяў», куды ўваходзяць Партыя камуністаў Беларуская, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) і Беларуская партыя жанчын «Надзея».
Асноўная прэтэнзія Мінюста – устаноўчая канферэнцыя парйшла 17-18 снежня 2006 года ва ўкраінскім Чарнігаве. Тым самым, заяўляе Мінюст, заснавальнікі парушылі закон аб палітычных партыяў, і вынесла па папярэджанню кожнай зтрох партый-заснавальнікаў.
Сакратар ЦК ПКБ Алена Скрыган кажа, што заснавальнікі СЛП маюць час – да 14 сакавіка для абскарджвання адмовы Мінюста. Сакратара кампартыі ўжо выклікалі ў Вярхоўны суд для папярэдняга разгляду іска.