viasna on patreon

У Бабруйску з’явіцца прытулак для жанчын, якія патрапілі ў бяду

2013 2013-01-31T16:49:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pokrova-house.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дабрачынны цэнтр "Покрова" ў Бабруйску.

Дабрачынны цэнтр "Покрова" ў Бабруйску.

Напачатку бягучага года ў Бабруйску можа быць завершана ўладкаванне цэнтра падтрымкі сям’і, мацярынства і дзяцінства “Покрова”. Адной з яго адметнасцяў будзе існаванне прытулку для жанчын, якія маюць у гэтым патрэбу.

Па задумцы арганізатараў, тут змогуць прыпыніцца цяжарныя жанчыны і жанчыны з дзецьмі, якія апынуліся ў крызіснай сітуацыі. У прытулку зможа размяшчацца да 15 асобаў тэрмінам на адзін год. Жылыя пакоі, кухня, ванна, – дазволяць ім адчуваць сябе тут максімальна кафмортна.

Акрамя даху над галавой, жанчынам будзе прапаноўвацца дапамога псіхолагаў. Ідэя прытулкупрапанаваць жанчыне, якая, напрыклад, стамілася жыць побач з агрэсіўным мужам, магчымасць сыйсці з дому, але пры гэтым быць побач з дзецьмі.

Цэнтр працуе на грамадскіх пачатках. Рамонт вядзецца за кошт сродкаў Дабрачыннага фонда Васілія Вялікага і ахвяраванняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства